16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аватар» у 3D пакажуць 12 студзеня ў кінатэатры «Кіеў»

12

На 12 студзеня запланавана адкрыццё пасля рэканструкцыі сталічнага кінатэатра «Кіеў», дзе ўсталявана абсталяванне для паказу кінакарцін у фармаце Dolby 3D.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» першы намеснік генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Сяргей Дрожжынаў, на дадзены момант усё лічбавае абсталяванне інсталявана і праходзіць тэхнічную абкатку.

- У дзень адкрыцця, як і планавалася, пакажуць фільм «Аватар» Джэймса Камерана, - адзначыў Сяргей Дрожжынаў. - Гэта на сёння адзіны фільм, цалкам зняты ў 3D. Першы сеанс адбудзецца 12 студзеня, а ўжо з 14-га кінатэатр пачне працаваць у поўным рэжыме - па два сеансы ў дзень. Плануецца, што карціна затрымаецца ў Беларусі да пачатку вясны.

Як перадае Electroname.com, кошт білетаў на 3D паказы будзе вар'іравацца ад 15 тысяч да 20 тысяч рублёў у залежнасці ад працягласці карціны і часу сеансу (дзённы або вячэрні, буднія дні, выходныя або святы). На «Аватар» квіткі можна будзе набыць на наступным тыдні ў касах кінатэатра.

Планы па адкрыцці 3D-кінатэатраў былі і ў гандлёва-забаўляльных цэнтраў «Еўропа» на вуліцы Сурганава і Rubin Plaza на праспекце Дзяржынскага, але ад ідэі адмовіліся. Не дазволілі тэхнічныя характарыстыкі памяшканняў, у прыватнасці вышыня столяў. Але кіно там усё ж такі будзе. Праўда, у звычайным фармаце, паведамляе газета «Советская Белоруссия».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках