17 траўня 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗВР за кошт крэдытаў

2

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выратавалі толькі знешнія займы і продаж дзяржуласнасці.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, золатавалютныя рэзервы Нацбанка Беларусі, разлічаныя згодна з стандартамі МВФ, павялічыліся ў снежні на $1053.10 млн. (22,9 да $5644.90 млн. на 1 студзеня 2010 г. ($4591.80 на 1 снежня 2009 года), што дазволіла Беларусі выканаць адзін з кантрольных паказчыкаў праграмы stand-by МВФ, паведамляе АФН.

Аднак такі рост стаў магчымы дзякуючы валютным паступленням у краіну на суму каля $1,5 млрд., якія былі залічаны ў склад ЗВР. У прыватнасці ў снежні Беларусь атрымала транш крэдыту МВФ на суму $688 млн., а таксама пазыку Сусветнага банка на $200 млн. Акрамя таго, урад прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт у памеры 6 млрд. расейскіх рублёў (каля $200 млн.) ад чатырох банкаў РФ. Таксама ў снежні паступілі $281 млн. за продаж БПС-банка і чарговыя $100 млн. паводле ўмоваў здзелкі па продажы ЗАТ БэСТ.

Без уліку знешніх пазык і плацяжоў па продажы дзяржуласнасці, золатавалютныя рэзервы ў снежні 2009 года знізіліся больш чым на $400 млн.

Дзякуючы знешнім пазыкам і крэдытам Нацбанку удалося за мінулы год нарасціць ЗВР на $2583.80 млн. (84,4 з $3061.1 млн. на 1 студзеня 2009 года). Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках, а таксама іншыя паступленні, якія былі залічаны ў склад ЗВР, склалі больш за $5,5 млрд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках