3 лiстапада 2023, Пятніца, 5:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паскардзіўся Грыбаўскайтэ на сваё «неспрыяльнае становішча»

35

Беларускі дыктатар пачаў сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ са скаргаў.

Аляксандра Лукашэнку цікавіць меркаванне Далі Грыбаўскайтэ з нагоды ініцыятывы «Усходняе партнёрства». Пра гэта ён заявіў 20 кастрычніка перад пачаткам сустрэчы з прэзідэнтам Літвы ў вузкім складзе, паведамляе БелаПАН.

«Хацеў бы пачуць Вашае меркаванне, будзе яна развівацца або так і застанецца ў замарожаным стане. Вы сябра ЕЗ, і гэта накладае адбітак на нашу сустрэчу. Вы нам парэкамендуеце, ў якіх напрамках дзейнічаць», - сказаў беларускі кіраўнік.

На думку Лукашэнкі, у беларуска-літоўскага супрацоўніцтва добрыя перспектывы, асабліва ў сферы энергетыкі.

«Мы знаходзімся ў неспрыяльным становішчы, нам трэба думаць, як забяспечыць нашую незалежнасць. Мы можам многае вырашыць, дамовіўшыся з балтыйскімі краінамі», - заявіў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што падчас перамоваў з Даляй Грыбаўскайтэ плануе абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічных.

У 2010 годзе ўзаемны таваразварот вырас прыкладна на 30%, у наступным годзе рэальна выйсці на 1 млрд. даляраў, лічыць Лукашэнка.

У сваю чаргу Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што Літва зацікаўленая ў паляпшэнні і актывізацыі адносін з Беларуссю.

Яна нагадала, што ў наступным годзе Літва будзе старшынстваваць у АБСЕ. «У гэтых межах мы хочам дапамагчы Беларусі, быць побач падчас выбараў, дапамагчы быць больш адкрытай і прызнанай у Еўропе», - паведаміла прэзідэнт Літвы.

Яна падкрэсліла, што Літва гатовая «супрацоўнічаць і абараняць інтарэсы Беларусі ў Еўразвязе настолькі, наколькі Беларусь будзе гэтага хацець».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках