20 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелДІЭ: У спісе абмежаванага доступу з'явіліся першыя сайты

14

Фільтраванне доступу да сайтаў ужо ажыццяўляюць шмат якія беларускія правайдэры і сотавыя аператары.

Як паведамілі TUT.by у БелДІЭ, у спісе абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслугаў («закрыты спіс») з'явіліся першыя два дзясяткі сайтаў. Гэта рэсурсы «экстрэмісцкай ці парнаграфічнай скіраванасці». У БелДІЭ адзначылі, што ў спісе яны з'явіліся каля месяца таму.

У «закрыты спіс» трапляюць тыя інтэрнэт-сайты, якія не зарэгістраваныя ў БелДІЭ (замежныя). «Адкрыты спіс» (беларускія сайты) размешчаны на сайце БелДІЭ і дасягальны для ўсіх жадаючых. Ён па-ранейшаму пусты.

Паслугі фільтрацыі доступу да сайтаў па запыце карыстальнікаў ужо аказваюць шмат якія беларускія правайдэры і сотавыя аператары. Для ўстановаў адукацыі і шэрагу дзяржустановаў доступ да рэсурсаў з вышэйзгаданых спісаў абмежаваны на пастаяннай аснове.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках