Менскае «Дынама» прайграла ў Бабруйску маскоўскаму
3- 28.10.2010, 9:32
Трэцяе паражэнне запар пацярпела менскае «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
27 кастрычніка ў Бабруйску каманда Марэка Сікоры саступіла лідару Заходняй канферэнцыі маскоўскаму «Дынама» з лікам 1:3 (1:1, 0:2, 0:0), перадае БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гаспадароў - Аляксандр Кулакоў (14.25, асістэнты - Дзмітрый Мялешка, Джэф Плат);
у гасцей - Дзяніс Мосалеў (11.42, асістэнты - Рыгор Шафігулін, Аляксей Кудашоў), Канстанцін Гаравікоў (34.47, пас - Леанід Камароў), Аляксей Мядзведзеў (37.33, асістэнты - Руслан Зайнулін, Юрый Бабенка).
Штрафны час: 10 - 14 (Дзмітрый Мялешка, 8.28, 12.14, Давід Пятрашек, 26.03, Аляксандр Кулакоў, 28.49, Томаш Мойжыш, 35.05 - Аляксей Мядзведзеў, 2.19, Дамінік Граняк, 4.05, Юрый Бабенка, 12.14, Майкл Гарнет, 15.31, Руслан Зайнулін, 28.05, Аляксандр Байкоў, 53.51, Аляксей Кудашоў, 54.44).
Пасля 21 матча «Дынама» з 31 балам займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае ў Заходняй канферэнцыі і 11-е месца ў агульнай табліцы, атрымаўшы 8 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і пацярпеўшы 9 паразаў у асноўны час і 1 у авертайме, закінуўшы 59 і прапусціўшы 58 шайбаў.
22 кастрычніка «Дынама» прайграла ў Чарапаўцы «Северсталі» - 1:2 (у авертайме), а 24-га - у Яраслаўлі «Лакаматыву» - 2:3.