9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі самая імклівая інфляцыя ў Еўропе

7

А ў свеце па інфляцыі Беларусь саступае толькі Зімбабвэ і М'янме.

Сярод краінаў, па якіх маецца статыстыка па змене індэксу спажывецкіх коштаў, Беларусь па тэмпах росту -- абсалютны лідэр у Еўропе за апошняе дзесяцігоддзе, перадае «Заўтра тваёй краіны».

А ў сусветным маштабе са 160 краінаў саступае толькі Зімбабвэ, Анголе і М'янме.

Ва ўсякім выпадку, гэта вынікае са справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO) за 2009 год. У ёй параўноўваюцца дадзеныя за 2007 год. Але гэта не змяняе сутнасці справы: кошт спажывецкага кошыка тавараў і паслугаў у Беларусі рос і расце. У 2008 годзе, паводле дадзеных FAO, рост склаў 113,3%, у 2009 – 110, 1%.

У параўнанні з 2000 годам, які FAO бярэ ў якасці асновы для разліку, у 2007 годзе тэмп росту індэксу спажывецкіх коштаў у Беларусі склаў 445,9%.

Гэта чацвёрты паказчык у спісе. Абсалютным лідэрам антырэйтынгу з'яўляецца Зімбабвэ, дзе гэты паказчык склаў 21 602% (!). Вылучаецца тэмпам росту коштаў ангольская эканоміка – 2347,7%, а да тэмпаў м'янмскай інфляцыі Беларусь не дабралася зусім крыху – 481,3%.

Сярод краінаў з высокім тэмпам росту індэксу спажывецкіх коштаў фігуруюць:

Для параўнання з суседзямі адзначым, што ў 2007 годзе, паводле дадзеных FAO, тэмп росту індэксу спажывецкіх коштаў у Расеі быў 238,8%, ва Украіне -- 180,8%, у Латвіі – 143,0%, у Польшчы – 118,6%, у Літве – 114,4%. Крызіс 2008-2009 гадоў, вядома, унёс карэктыроўкі ў выпадку з кожнай краінай, але на агульнае становішча справаў наўрад ці сур'ёзна паўплываў.

Палепшыць пазіцыі Беларусі ў антырэйтынгу магло б уключэнне ў яго дзяржаваў, па якіх FAO не мае дадзеных. Сярод іх – Дэмакратычная рэспубліка Конга, Каморскія астравы, Куба, Эрытрэя, Самалі, КНДР, Лівія, Палестына, Судан, Усходні Тымор. Магчыма, якая-небудзь з прыведзеных у спісе краінаў і апярэдзіла б Беларусь. Але ў любым выпадку, у еўрапейскім маштабе яна, хутчэй за ўсё, застанецца ў дзесяцігоддзі, якое сыходзіць, лідэрам па тэмпах інфляцыі.

Паводле зацверджаных на мінулым тыдні Асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ў першым годзе новага дзесяцігоддзя, 2011-м, тэмп росту спажывецкіх коштаў у Беларусі не павінен перавысіць 107,5-108,5%. Сёлета ўлады паспрабуюць упісацца ў 108-110%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках