18 траўня 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі life:) пазбавіўся 300 тысяч абанентаў

30

Сёння апублікаваная чарговая квартальная справаздача Turkcell, у якой зафіксаваныя гіганцкія адтокі абанентаў у двух аператараў - украінскага і беларускага life:).

Так, кампанія, якую ўзначальвае Азджан Эрміш, раптоўна страціла 300 тысяч абанентаў, а «Астэліт» «спісаў» 1,7 млн. SIM-картак, перадае Onliner.by.

Такія маштабныя змены абанбаз адбыліся з-за новай методыкі падліку абанентаў, уведзенай Turkcell. Раней абанент лічыўся «актыўным», калі папоўніў рахунак на працягу апошніх 13 месяцаў, зараз жа гэты перыяд скарочаны да паўгода.

Такім чынам, у беларускага life:) налічваецца 1,2 млн. кліентаў замест 1,5 млн. у мінулым квартале. Раней, нагадаем, Азджан Эрміш планаваў да канца года давесці абанбазу да 2 млн.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках