17 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склад выбаркамаў вызначаюць таямнічыя «працоўныя групы»

16

Што за групы і хто ў іх уваходзіць, тоіцца.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун накіраваў на імя старшыні Мазырскага выканаўчага камітэта заяву, у якой просіць прадаставіць рашэнне аб стварэнні «працоўнай групы», якая разглядала кандыдатуры на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій.

2 лістапада ў Мазырскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне пад старшынствам Уладзіміра Дворніка па ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісій раёна, на якім прысутнічаў праваабаронца Уладзімір Целяпун. Дакладчык - начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама і адначасова сакратар ТВК Вераніка Байкова ў сваім выступе спаслалася на тое, што ўсе пададзеныя ў выканкам дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій былі разгледжаны і абмеркаваны «працоўнай групай».

З яе словаў стала вядома, што менавіта гэтай «працоўнай групай» было падрыхтавана рашэнне райвыканкама па складзе ўчастковых выбарчых камісій Мазырскага раёна. Дакумент быў раздадзены перад пасяджэннем. Самімі чальцамі райвыканкама на гэтым пасяджэнні абмеркаванне кандыдатур ва ўчастковыя камісіі не праводзілася.

«Ні ў мясцовай газеце «Жыццё Палесся» (орган райвыканкама), ні на сайце Мазырскага райвыканкама не было апублікавана рашэнне па ўтварэнні гэтай «працоўнай групы», яе кампетэнцыі, правах і абавязках, паўнамоцтвах», - піша ў заяве праваабаронца Уладзімір Целяпун і просіць даць яму рашэнне Мазырскага райвыканкама па ўтварэнні гэтай «працоўнай групы».

Акрамя гэтага, праваабаронцу цікавіць працэдура разгляду кандыдатур на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій гэтай «працоўнай групай». Ён просіць «азнаёміць яго з матэрыяламі» працоўнай групы «па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій».

«Прашу тлумачэнняў: паводле якіх заканадаўчых актаў магчыма ажыццявіць назіранне за дзейнасцю і працай гэтай «працоўнай групы» - падкрэслівае ў сваім лісце праваабаронца.

Заява накіравана на імя старшыні райвыканкама Уладзіміра Дворніка 3 лістапада.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках