9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валавы знешні доўг Беларусі дасягнуў 48,8% ВУП

9

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 2,703 тысячы даляраў.

Валавы знешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2010 года дасягнуў 48,8% ВУП (ці $25593.30 млн.) супраць 45,1% ($22060.3 млн.) на пачатак года і 24,9% ВУП ($15154.1 млн.) на 1 студзеня 2009 года, піша АФН.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў $2,703 тыс. супраць $2,327 тыс. на 1 студзеня бягучага года і $1,596 тыс. на 1 студзеня мінулага года.

Паводле дадзеных Нацбанка РБ, на абслугоўванне знешняга доўгу за дзевяць месяцаў было накіравана $3870.6 млн. (9,9% ВУП ці 18,6% экспарту), з якіх $3444.6 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, а $426.0 млн. – на плацяжы па адсотках.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках