Змітра Дашкевіча і Алексея Шэіна пяць гадзінаў трымалі на мяжы
2- 11.02.2010, 10:50
Лідэра «Маладога Фронту» і сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі БХД затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы.
Іх правялі на асабісты дагляд. На працягу пяці гадзінаў супрацоўнікі мытні і памежнікі раіліся са сваім начальствам, што рабіць з апазіцыянерамі, паведаміла «Радыё Свабода».
Нагадаем, што актывістаў дэмакратычных арганізацыяў абшукваюць і затрымліваюць на беларускай мяжы ўвесь час. У апошні раз памежнікі нават абшукалі першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, калі ён вяртаўся з дзелавой паездкі ў Кіеў.