10 чэрвеня 2026, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку і Казуліна абшукалі на беларуска-літоўскай мяжы

5

Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька былі затрыманыя на пераходзе «Каменны Лог».

«Мы праходзілі мяжу, і супраць нас па-ранейшаму ажыццяўляюцца незаконныя, нічым не матываваныя дзеянні», -- заявіў Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю ucpb.org.

Гэта ўжо трэці асабісты дягляд, які праходзіць палітык цягам сутак.

«Раней, 13 кастрычніка, мяне правяралі па дарозе ў Варшаву, дзе я сустракаўся з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янезам Ленарчычам. На зваротным шляху мяне таксама абшукалі. Зараз я еду ў Літву, дзе маю намер правесці шэраг працоўных сустрэч. І мяне таксама даглядзелі. Аднак гэтыя дагляды нічым не матывуюць», — сказаў Лябедзька.

Паводле яго словаў, пільна даглядаюць таксама машыну, на якой ездзіць палітык. «Я думаю, што зараз мне мяжу прасцей праходзіць пешшу ці на ровары», — заявіў лідэр АГП.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках