10 чэрвеня 2026, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя паабяцала перакрыць лазейкі для танкераў «ценявога флоту» РФ

Індыя паабяцала перакрыць лазейкі для танкераў «ценявога флоту» РФ

Судам будзе складаней атрымаць страхоўку і доступ да партоў.

Нью-Дэлі ўзмоцніць кантроль над суднамі, задзейнічанымі ў абыходзе міжнародных гандлёвых санкцый, скасаваўшы сертыфікацыю больш як 200 танкераў і іншых суднаў за апошнія тры гады.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Правяраць танкеры будзе Індыйскі орган сертыфікацыі бяспекі суднаў Indian Register of Shipping (IRClass), які ўваходзіць у лік вядучых сусветных сертыфікатараў.

Выключэнне з яго пераліку, верагодна, ускладніць для судна атрыманне страхоўкі і патэнцыйны доступ да партоў.

Згодна з дадзенымі з 2023 года, базаваны ў Мумбаі IRClass выключыў са свайго рэестра 235 суднаў, большасць з якіх склалі нафтавыя танкеры і некалькі газавозаў, паведаміў кіраўнік арганізацыі Арун Шарма.

Па яго словах, раней у рэестры было некалькі суднаў, якія трапілі пад заходнія санкцыі, але цяпер IRClass мае «вельмі камплексную» санкцыйную палітыку.

«Прыкладна з 2023 года мы не бярэм ніякіх суднаў, якія маюць якія-кольвек санкцыі — хай гэта будуць санкцыі ЗША, Еўропы або Вялікабрытаніі», — заявіў Шарма, маючы на ўвазе заходнія санкцыі супраць РФ і Ірана, уведзеныя з-за вайны і ядзернай праграмы Тэгерана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках