10 чэрвеня 2026, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква дык пабліжэй за Чабаксары будзе

5
Масква дык пабліжэй за Чабаксары будзе

Фламінга — гэта не толькі птушка.

Фламінга — гэта не толькі птушка.

Вось цяпер ужо дакладна.

На заводзе «Прагрэс», што побач з Чабаксарамі, што, у сваю чаргу, за 1000 км ад Украіны, вырабляюць кампаненты для «Іскандэраў».

Фламінга пацікавілася, што там і як… У калегаў жа. Ці выконваецца працоўнае заканадаўства? Ці не прыцягваюць непаўналетніх да работ? Ці спраўляюцца з планам? Ці няма затрымак з выплатай заработнай платы?

Чыста па-сяброўску пацікавілася, па-ракетнаму.

А мірны план Зяленскага Пуціну і яго паплечнікам лепш бы прыняць.

Масква дык пабліжэй за Чабаксары будзе.

«Паперку перадалі», ага.

Дарэчы, улічваючы навязаную рашыстамі канцэпцыю ці то «адзінага народа», ці то «брацкіх народаў», ці ўсе ўпэўненыя, што пуцінскае «працуйце, браты!», украінцы не ўспрынялі менавіта як заклік да іх? Усё бывае…

Андрэй Волна, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках