10 чэрвеня 2026, Серада, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дагестане узарваўся магістральны газаправод: новыя факты

У Дагестане узарваўся магістральны газаправод: новыя факты
фота: gotonature.ru

Слуп агню дасягнуў 15 метраў, пачалася эвакуацыя жыхароў.

У аўторак, 9 чэрвеня, у расійскім Кізілюрце (Дагестан) узарваўся магістральны газаправод Маздок — Казімагомед. Адбыліся тры выбухі. На месцы лютуе наймацнейшы пажар.

Пра гэта паведамляе Dialog.UA, спасылаючыся на мясцовыя СМІ. Выбухі адбыліся паміж населенымі пунктамі Бавтугай і Гельбах. Прычына пакуль невядомая.

Слуп агню дасягае 15 метраў. З Кізілюрта эвакуіравалі больш за 100 мясцовых жыхароў. Інфармацыі пра пацярпелых на дадзены момант няма. Газаправод перакрыты з 718-га па 661-ы кіламетр. Падача газу спыненая.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках