19 красавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўладальнік беларускага life:) прысуджаны да 11 гадоў і 8 месяцаў турмы

10
Саўладальнік беларускага life:) прысуджаны да 11 гадоў і 8 месяцаў турмы

Стамбульскі суд вынесены суровы прысуд старшыні савета дырэктараў Turkcell Мехмету Эміну Карамехмету.

Мехмет Эмін Карамехмет абвінавачаны ў растраце капіталу банка «Памукбанк» (Pamukbank), якім ён у свой час валодаў, цытуе турэцкую газету «Хаберцюрк» РИА «Новости».

Саўладальніка турэцкага Turkcell і беларускага life:) прысудзілі да 11 гадоў і 8 месяцаў турмы. Суд таксама абавязаў бізнэсмэна выплаціць штраф у памеры 312 млн даляраў.

Карамехмет пакуль не ўзяты пад варту, але яму накладзеная забарона на выезд з краіны.

Адвакаты бізнэсмэна, які ў 2008 годзе, паводле часопіса «Форбс», быў на другім месцы ў спісе найбагацейшых людзей Турцыі (яго капітал складаў 2,8 млрд. даляраў), абвясцілі пра намер апратэставаць судовы вердыкт.

Паводле заканадаўства, якое дзейснічае ў Турцыі, рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі трэба будзе зацвердзіць Апеляцыйнаму суду.

Прычынай для ўзбуджэння справы супраць Карамехмета і 11 прадстаўнікоў адміністрацыі «Памукбанка», які адышоў дзяржаве ў 2002 годзе, сталі махінацыі пры выкарыстанні крэдытаў.

Па заяве самога бізнэсмэна, ён выплаціў Фонду ашчаджэнняў і страхавання банкаўскіх укладаў 4,2 млрд даляраў, дзеля чаго прадаў частку актываў сотавага аператара «Цюрксель» і свой другі банк «Япы Кредзі» (Yapi Kredi). Прадстаўнікі холдынгу «Чукурова», саўладальнікам якога з'яўляецца Мехмет Карамехмет, падалі суду афіцыйныя дакументы, з якіх вынікае, што ўсе даўгі Фонду ашчаджэнняў былі выплачаныя, піша газета «Міліет».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках