26 красавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» занепакоеныя пераследам Марыны Коктыш

Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выказвае занепакоенасць у сувязі з пераследам з боку ўладаў журналісткі Марыны Коктыш, які працягваецца.

Пра гэта кажацца ў распаўсюджанай 19 лютага заяве арганізацыі, піша БелаПАН.

У дакуменце падкрэсліваецца, што прадстаўнікі незалежнай прэсы толькі выконвалі сваю працу, праводзячы расследаванне скандалу з удзелам міліцэйскіх чыноўнікаў, і не павінны расцэньвацца як саўдзельнікі злачынства, пра якое пішуць.

У Марыны Коктыш, якая з'яўляецца намесніцай галоўнага рэдактара газеты «Народная воля», 17 лютага супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі сістэмны блок працоўнага кампутара. Раніцай журналістку выклікалі ва УУС Ленінскага раёна Менска на допыт у сувязі з публікацыяй у «Народнай волі» матэрыялаў па «паляўнічай справе», а затым супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў рэдакцыю з ператрусам.

Упершыню беларуская грамадскасць даведалася пра «паляўнічую справу» 29 красавіка 2009 года. На нарадзе, прысвечанай працы праваахоўных органаў, прэзідэнт паведаміў: «У поле зроку КДБ нядаўна патрапіў начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леанід Міненкоў, які арганізаваў умовы для заняцця паляваннем, рыбалкай і яшчэ сім-тым. Выяўлена, што ў 2003 годзе ён набыў і аформіў на падстаўную асобу сядзібу плошчай больш за два гектары на тэрыторыі Жлобінскага раёна, захапіўшы пры гэтым яшчэ больш за адзін гектар лясных угоддзяў, самавольна пабудаваў 14 збудаванняў, абзавёўся зграяй з 29 пародзістых сабакаў і трыма дзікамі. Усю гэтую гаспадарку абслугоўвалі мясцовыя жыхары. На ўласнай базе рэгулярна ажыццяўляліся паляванне, рыбалка з удзелам кіраўнікоў, у тым ліку Беларускага металургічнага заводу, і высокапастаўленых службовых асобаў органаў унутраных справаў, напрыклад начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Ермакова».

17 лютага Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб асуджэнні траіх з абвінавачваных па «паляўнічай справе» на тэрміны ад трох да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Адзін з абвінавачваных вызвалены.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках