26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя СМІ правераць «на шкоднасць»

5

Урад Беларусі ўзмацніў жорсткасць парадаку выдачы дазволаў на распаўсюд замежных СМІ.

Паводле рашэння Савета міністраў Беларусі, ўнесеныя дадаткі ў Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі, паведамляе «Штодзённік».

Так, палажэнне дапоўненае пунктам, згодна з якім з гэтага часу «падставай для выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адсутнасць у такой прадукцыі звестак і матэрыялаў, якія прыносяць шкоду нацыянальнай бяспецы, накіраваных на прапаганду вайны, гвалту, жорсткасці, экстрэмісцкай дзейнасці, выкарыстанне і спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў, што адурманьваюць, у немедыцынскіх мэтах, якія ўтрымліваюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забароненае ці доступ да якой абмежаваны ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама якія цягнуць іншыя парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Пры гэтым для пацверджання адпаведнасці прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі абумоўленым патрабаванням, Міністэрства інфармацыі мае права звярнуцца па заключэнне ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Фактычна гэта азначае, што цяпер любы дзяржаўны орган Беларусі будзе мець права накласці табу на распаўсюд у краіне любога замежнага СМІ.

Нагадаем, у Беларусі дагэтуль немагчыма было набыць у кіёсках ці падпісацца на расейскія выданні дэмакратычнай скіраванасці – «Новую газету», «Коммерсант» ці «Московский комсомолец».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках