29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежным СМІ працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі

1

Міністэрства інфармацыі адмовілася зарэгістраваць недзяржаўную газету «Наш дом».

Заснавальнік недзяржаўнай газеты «Наш дом» – прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Віцебскі карунд» — 20 лютага паскардзілася ў Вышэйшы гаспадарчы суд на Міністэрства інфармацыі, якое пакінула без разгляду дакументы аб рэгістрацыі выдання, перадае сайт baj.by.

Вяртанне пакета дакументаў на рэгістрацыю «Нашага дома» заснавальнік газеты лічыць незаконным і праз суд патрабуе забавязаць міністэрства разгледзець заяву аб рэгістрацыі «па сутнасці».

Заява ў Мінінфармацыі была накіраваная 23 снежня 2009 года. У афіцыйным адказе ад 22 лютага 2010 года за подпісам намесніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч паведамляецца, што дакументы не адпавядаюць патрабаванням артыкула 12 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Па словах Ананіч, у паперах адсутнічаюць звесткі, якія б пацвярджалі перыяд працы меркаванага рэдактара газеты «Наш дом» Вадзіма Баршчэўскага на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Лад». Што, як сцвярджае чыноўніца, не дазваляе вызначыць наяўнасць у яго стажу працы на кіруючых пасадах адпаведнага профіля не менш за 5 гадоў.

У скарзе ў суд «Віцебскі карунд» патрабуе прызнаць дзеянні Мінінфармацыі незаконнымі, паколькі міністэрства павінна было альбо зарэгістраваць СМІ, альбо афіцыйна адмовіць у рэгістрацыі, а не вяртаць дакументы.

Такім чынам, адмовы ў рэгістрацыі (альбо зварот дакументаў на рэгістрацыю) на гэты момант маюць (паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў) як мінімум 8 выданняў: «Наш дом» (Віцебск), «Магілёўскі час» (Магілёў), «Салігорск плюс» (Салігорск, Менская вобл.), «Новая газета Бабруйска» (Бабруйск, Магілёўская вобласць), «Мар’інагорская» (Мар'іна Горка, Менская вобл.), «Прэфект плюс» (Глыбокае, Віцебская вобласць), «Хімік. Два гарады» (Наваполацк) і яшчэ адно выданне, заснавальнікі якога не пажадалі пакуль быць згаданымі ў прэсе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках