16 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч «Беларусь-Швейцарыя» пакажуць у 22.00 па «НТБ-Беларусь»

14

23 лютага ў 22.00 па беларускім часе стартуе плэй-оф алімпійскага хакейнага турніру.

Накаўт-раўнд адкрыюць даўнія супернікі: хакеісты Беларусі і Швейцарыі. Прамую трансляцыю матчу будзе весці тэлеканал «НТБ-Беларусь», паведамляе Белтэлерадыёкампанія, якая адказвае за вяшчанне расейскага канала НТБ у Беларусі.

Трансляцыя на тэлеканале ЛАД пачнецца ў 23.15. Далей у 2.30 згуляюць Канада - Германія, у 5.00 сустрэнуцца Чэхія-Латвія, у 7.00 у раскладзе стаіць матч Славакія - Нарвегія.

Нагадаем, што ў заключным матчы папярэдняга раўнда алімпійскага хакейнага турніру зборная Беларусі выйграла ў каманды Германіі з лікам 5:3 і заняла трэцяе месца ў сваёй групе.

17 лютага беларускія хакеісты прайгралі фінам (1:5), а 19-га — шведам (2:4).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках