1 траўня 2024, Серада, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе адбыўся стыхійны страйк

64

Стыхійны страйк на прадпрыемстве 3 лютага зладзілі каля 100 працоўных Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода, незадаволеных нізкай зарплатай.

У адказ кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што альтэрнатыва цяперашняму становішчу спраў - звальненне 300 чалавек.

Як распавялі «Салідарнасці» сведкі падзеі, у 15.00 каля 100 чалавек выйшлі пасля працоўнай змены на ўнутраную плошчу завода. Да гэтага на прадпрыемстве ўжо тыдзень хадзілі размовы пра магчымы страйк з прычыны нізкай зарплаты - завод працуе няпоўны працоўны тыдзень, і некаторыя ў мінулым месяцы атрымалі да 200 тысяч рублёў.

Прыкладна праз пяць хвілін прадстаўнікі наймальніка, прымаючы пад увагу мароз, запрасілі тых, хто сабраўся, у актавую залю для абмеркавання сітуацыі, што склалася. Яны заявілі, што завод стратны і для павышэння зарплаты давядзецца звольніць каля 300 чалавек.

Як распавёў адзін з удзельнікаў сходу, працоўныя былі непрыемна здзіўленыя інфармацыяй пра эканамічны стан прадпрыемства і сваіх патрабаванняў вылучаць не сталі.

Аўтаагрэгатны завод стаіць у шэрагу горадаўтваральных прадпрыемстваў Баранавічаў і размешчаны ў цэнтры горада. Прадпрыемства вырабляе агрэгаты, вузлы і запасныя часткі да аўтамабіляў МАЗ, ГАЗ, ЗІЛ, КрАЗ, МАЗ-МАН, КамАз, Урал, аўтобусам МАЗ, ЛіАЗ, ЛАЗ, «Ікарус», чыгуначнага рухомага саставу.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках