8 траўня 2024, Серада, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Пратасевіч: «Дэкларацыі беларускіх уладаў - толькі прыгожыя словы»

5

У Брусэлі пратэстуюць супраць арышту на 10 сутак журналіста тэлеканала «Белсат».

4 лютага суд Савецкага раёна Менска асудзіў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту журналіста Івана Шульгу паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве. Журналіст затрыманы днём раней падчас міліцэйскага налёту на кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Менску. Лёсам арыштаванага журналіста зацікавіўся Еўрапарламент.

Журналіста судзілі па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з паказаннямі міліцыянтаў, сведчанні якіх суд палічыў магчымым заслухаць, малады чалавек нібыта абражаў іх, аднаго нібыта ударыў і сарваў міліцэйскі шаўрон.

Перад абвяшчэннем прысуду дэпутат Еўрапарламента Конрад Шыманьскі заклікаў еўрапейскую камісію неадкладна выступіць у абарону журналіста тэлеканала «Белсат» Івана Шульгі. Адмысловую заяву па сітуацыі зрабіў і кіраўнік дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч.

«Гэта чарговы прыклад таго, як улады ў Менску блакуюць незалежныя ініцыятывы, дзе толькі гэта магчыма. А дэкларацыі пра дэмакратычныя стандарты - гэта толькі прыгожыя словы. ЕЗ не можа прыняць гэта ў якасці нармальнай сітуацыі», - цытуе Яцэка Пратасевіча тэлеканал «Белсат».

Паводле словаў Яцэка Пратасевіча, гэтыя падзеі паўплываюць на перамовы паміж ЕЗ і Беларуссю, напрыклад, на прыняцце рашэння па складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце (сумесным прадстаўніцтве Еўрапарламента і краін-удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства»).

«Такія дзеянні паказваюць, што нельга ўспрымаць ўлады Беларусі як сур'ёзнага партнёра», - заявіў кіраўнік дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках