6 траўня 2024, панядзелак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уводзіцца штраф за ўжыванне алкаголю на працоўным месцы

17

У міліцыі высветлілі, што «не ўсе працоўныя месцы з’яўляюцца грамадскімі».

Пра тое, што ў Беларусі будзе ўведзены штраф за ўжыванне алкаголю на працоўным месцы, БелТА паведамілі ў МУС Беларусі.

Новы варыянт арт.17.3 КоАП Беларусі, які ўступіць у сілу 23 лютага, забараняе знаходзіцца на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксікаманічнага ап'янення. Памер штрафу будзе складаць ад адной да дзесяці базавых велічынь (цяпер адна велічыня роўная Br35 тыс.).

Пакуль жа не ва ўсіх сітуацыях можна накласці штраф, прадугледжаны арт.17.3. У дзеючай рэдакцыі Кодэкса штрафная санкцыя прадугледжваецца толькі за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах. Але не ўсе працоўныя месцы з'яўляюцца грамадскімі. Аднак цяпер за ўжыванне спіртнога на працоўным месцы прадугледжана такая санкцыя як звальненне.

Як ужо паведамлялася, у Беларусі плануецца ўвесці забарону на продаж алкагольных напояў асобам маладзейшым за 21 год. Гэта прадугледжана законапраектам аб унясенні змяненняў у закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках