15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне у барысаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце

1

65 чалавек былі эвакуяваныя з Барысаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў вёсцы Тарасікі Барысаўскага раёна 6 лютага.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратарка Менскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Клябан.

Прычынай стала задымленне ў памяшканні на другім паверсе будынка. Пра надзвычайнае здарэнне паведаміла сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі «Маланка».

Персанал вывеў жыхароў інтэрната на вуліцу. Як высвятлілася, адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў прыбіральні на другім паверсе. Ніхто не пацярпеў.

У выходныя яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося ўжо ў Менску. Выбух газу гарэння адбыўся ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага панэльнага дома на вул. Данілы Сердзіча. Былі эвакуяваныя 42 жыхара. Пацярпеў сын гаспадыні кватэры — малады чалавек, які зараз знаходзіцца ў шпіталі.

У выніку выбуху пашкоджаныя міжпакаёвыя перагародкі ў трох кватэрах. Лёс іх жыхароў, у прыватнасці магчымасць давання часовага жылля, павінна вырашыць раённая адміністрацыя.

Удар выбуховай хвалі адчулі ўсе жыхары дома. У пад'ездзе цалкам выбітае шкло, у некаторых кватэрах выбітыя дзверы. Разбураная міжпакаёвая сцяна пацярпелай кватэры, апорныя канструкцыі будынка не пашкоджаныя. Людзей выратаваў цуд.

Па словах суседзяў, малады чалавек ужываў наркотыкі. Паводле папярэдняй версіі, гаспадар перарэзаў шланг газавай пліты. Кватэра напоўнілася газам, пасля чаго і адбыўся выбух, прычыну якога высвятляе следчая група.

Гэта не першы інцыдэнт у гэтай кватэры. Як распавялі суседзі, у лістападзе мінулага года яе гаспадар учыніў пажар, тады таксама абыйшлося без ахвяраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках