4 траўня 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія ўводзіць узмоцнены кантроль на беларускай мяжы

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі раіць грамадзянам у найбліжэйшы тыдзень уязджаць у Латвію праз пункт пропуску «Грыгораўшчына».

Па словах начальніка прэс-цэнтра Дзяржпамежкамітэта Аляксандра Цішчанкі, на асноўным у гэтым накірунку пункце пропуску «Урбаны — Сілене» на працягу пазначанага перыяду з латвійскага боку будуць праводзіць узмоцненыя кантрольныя мерапрыемствы, перадае БелаПАН.

Начальнік прэс-цэнтра адзначыў, што праверку пройдуць 100% транспартных сродкаў і грамадзянаў, якія ўязджаюць ў Латвію, з прычыны чаго існуе вялікая верагоднасць утварэння чэргаў.

Па словах Аляксандра Цішчанкі, у Дзяржаўным памежным камітэце не выключаюць, што такія меры прынятыя латвійскім бокам у сувязі з адменай марша ветэранаў СС у Рызе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках