Радзівілам вернуць палац у Польшчы
5- 16.03.2010, 11:30
Нашчадкі Канстанціна Мікалая Радзівіла, апошняга ўладальніка палаца ў Ядвісіне, які знаходзіцца недалёка ад Варшавы, выйгралі працэс аб вяртанні помніка.
Пра гэта, як перадае «Радыё Свабода», піша вядомая польская газета «Rzeczpospolita».
На сённяшні дзень палац належыць канцылярыі прэм'ера Польшчы і выкарыстоўваецца ў якасці дома адпачынку і месца правядзення канферэнцыяў.
У юрыстаў Радзівілаў атрымалася давесці, што палац і парк плошчай 100 гектараў не мог падлягаць так званаму дэкрэту аб зямельнай рэформе і не быў звязаны з сельскагаспадарчай вытворчасцю, а гэта дае падставы вярнуць нерухомасць законным уладальнікам.