26 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Дзень Волі ў Варшаве намалююць гіганцкую паштоўку

1

Дзень прызнання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі будуць адзначаць па ўсім свеце.

Варшаўскія арганізатары акцыі ў падтрымку Беларусі сёлета збіраюцца здзівіць усіх гіганцкай паштоўкай памерам 2,5 на 3 метры. Як паведамляе «Еўрарадыё», 25 сакавіка яе намалююць на адной з цэнтральных вуліц горада. Пра гэта распавёў адзін з арганізатараў хэпенінгу Ініцыятывы «Свабодная Беларусь».

«Нашае таварыства арганізуе такі хэпенінг ля брамы Варшаўскага універсітэта. Мы выставім сцяну 2,5 метра вышынёй і 3 даўжынёй. Кожны, хто будзе праходзіць міма і зацікавіцца, зможа далучыцца да малявання», - распавёў супрацоўнік «Свабоднай Беларусі».

Увечары ў Варшаве таксама адбудзецца паказ фільма «Разбег» і дыскусія на тэму «25 сакавіка Дзень незалежнасці Беларусі. Якой незалежнасці і якой Беларусі?», падчас якой адбудуцца прамыя ўключэнні з Менска.

Дыскутаваць аб Беларусі будуць 25 сакавіка і ў чэшскім Доме нацыянальных меншасцяў. Святкаванні ў Празе пачнуцца ускладаннем кветак на магілы дзеячоў БНР на Альшанскіх могілках, а скончацца канцэртам спевака-барда Алеся Наркевіча. Не абміне Дзень Волі і «Супольнасьць беларусаў Швецыі», паведаміў яе кіраўнік Юрый Кажура.

«У нас у праграме будзе невялікая прэзентацыя гісторыка Андрэя Катлерчука, які праводзіць даследаванні беларуска-шведскіх гістарычных сувязяў. Потым мы паглядзім фільм Юрыя Хашчавацкага, праўда, яшчэ не вырашылі які. 25 сакавіка - для нас вялікае свята», - заявіў Юры Кажура.

Пасля прагляду шведскія беларусы будуць спяваць песні, танцаваць польку і ёсці святочны вячэру. А вось у Кіеве 25, 26 і 27 сакавіка пройдуць «Дні правільнай беларускай музыкі». Туды прыедуць з канцэртамі групы Серебряная свадьба, Osimira, Kusudama, Yellow Brick Road і музыкі з The Toobes.

А вось у ЗША Дзень Волі адзначылі яшчэ ў нядзелю 21 сакавіка, каб сабраць больш удзельнікаў. Святочныя мерапрыемствы па традыцыі праходзілі ў гатэлі Hyatt Regency, распавёў кіраўнік Беларуска-амерыканскага Аб'яднання Віталь Зайка.

«Гэта была даволі вялікая зала ў гатэлі Regency, недалёка ад Нью Ёрку. Гэта была святочная акадэмія, банкет і канцэрт. Там прымалі ўдзел трыо сям'і Казакоў, а таксама паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш», - падзяліўся Віталь Зайка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках