12 траўня 2024, Нядзеля, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадскіх беспрацоўных завабліваюць на вёску

7

Упраўленне працы, занятасці й сацыяльнай абароны насельніцтва Магілёўскага гарвыканкама шукае ахвотнікаў пераехаць з абласнога цэнтра на працу ў сельскую мясцовасць.

Як перадае «Радыё Свабода», чыноўнікі абяцаюць, што гарадскі беспрацоўны на сяле не толькі знойдзе сабе занятак, але і атрымае жыллё. Заахвочваецца грашыма пераезд з гораду цэлых сем'яў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сельгаспрадпрыемствы Беларусі прапануюць больш за дзвесце вакансіяў для трактарыстаў, механізатараў, жывёлаводаў, а таксама аграномаў, ветэрынара, заатэхніка.

Раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што сельгаспрадпрыемствам толькі адной Магілёўшчыны не хапае 679 механізатараў. Каб вырашыць праблему, упраўленне сельскай гаспадаркі рэгіёну вырашыла прыцягнуць да пасяўной 200 студэнтаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Кваліфікаваныя ж спецыялісты сельскай гаспадаркі з'яжджаюць на заробкі па-за межы Магілёўшчыны і Беларусі. У бальшыні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгіёну працаўнікі атрымліваюць у сярэднім менш за 200 даляраў. Кіраўніцтва некаторых гаспадарак вылічвае ў працаўнікоў значныя сумы за любую правіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках