У Берасцейскай вобласці пацярпеў крушэнне дэльтаплан
3- 15.04.2010, 14:54
У выніку крушэння дэльтаплана ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці загінуў адзін чалавек.
Другі чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, паведамілі «Інтэрфаксу» ў чацвер у РАУС Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці.
«Недалёка ад Пружан адбылося крушэнне дэльтаплана, загінуў адзін чалавек, другі дастаўлены ў рэанімацыю», - паведамілі ў РАУС. Праваахоўныя органы высвятляюць прычыны крушэння дэльтаплана.
Як паведамляе БелаПАН, па папярэдняй інфармацыі, дэльтаплан упаў з вышыні 80-100 метраў пры правядзенні вучэбна-трэніровачных палётаў.