7 траўня 2024, aўторак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «палатачнікі»: Казахстан хоча пазбавіцца ад Бакіева

Казахстан хоча пазбавіцца ад звергнутага прэзідэнта Кыргызстана па кан'юнктурных меркаваннях, запэўніваюць беларускія «дэпутаты».

Пра гэта, у прыватнасці, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па нацбяспецы Віктар Гумінскі, перадае БелТА.

«Казахскі ўрад хоча пазбавіцца ад Бакіева з меркаванняў палітычнай кан'юнктуры, бо лічыць, што трымаць яго на сваёй тэрыторыі нявыгадна з таго пункту гледжання, што Казахстан зараз з'яўляецца краінай - старшынём ў АБСЭ, - адзначыў «парламентарый». - У сувязі з гэтым Казахстану хацелася б выглядаць максімальна «дэмакратычным».

«Вось такім аказваецца сяброўства кіраўнікоў Казахстана і Кыргызстана», - дадаў Віктар Гумінскі. Ён падкрэсліў, што «цалкам незразумела, чаму цяпер, пасля антыканстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане, некаторыя лідэры дзяржаў на постсавецкай прасторы сталі выступаць з крытыкай так званых памылак прэзідэнта Курманбека Бакіева».

«Бо вы ж сядзелі з ім за адным сталом падчас сустрэч у рамках АДКБ, ЕўрАзЭС, СНД. Маглі б паказаць па-сяброўску на нейкія недахопы яго курса», - сказаў «дэпутат».

Старшыня «парламенцкай» камісіі падкрэсліў, што пазіцыя беларускага боку па сітуацыі ў Кыргызстане відавочная: «Бакіеў - легітымны прэзідэнт. Яго абранне было прызнана ўсёй дэмакратычнай сусветнай супольнасцю. І гэты лідэр быў незаконна пазбаўлены ўлады, дадзенай яму народам».

Нагадаем, што сёння расейскія СМІ паведамілі, што зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў паляцеў з Казахстана ў Менск, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Беларускі афіцыйны бок факт прылёту Бакіева пакуль адмаўляе. У той жа час крыніцы «Інтэрфакса» ў Астане паведамляюць, што ў Казахстане экс-прэзідэнта ўжо няма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках