18 траўня 2024, Субота, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП абклалі новым падаткам: Гародніна і садавіна даражэюць

36

Прадпрымальнікаў упершыню абавязалі плаціць арэнду за месца на вуліцы.

Цяпер беларускім прадпрымальнікам давядзецца арандаваць месца пад сонцам у гарадскіх уладаў. А значыць, палатку з садавіной дзе хочаш не паставіш. Кожнае месца трэба ўзгадняць з выканкамам, купляць права арэнды з аўкцыёну. З-за гэтага палатак у некаторых мікрараёнах стала ўжо адчувальна менш.

- Некаторыя з-за новых выплатаў увогуле адмовіліся ад гэтага бізнесу. Ды і Менгарвыканкам колькасць палатак скараціў: не паўсюль дазволілі іх ставіць. Працэнтаў на 10 менш стала кропак у кожнага гаспадара, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» бізнэсовец Анатоль.

Рэкамендаваны памер арэнднай платы за 1 кв.м - пяць базавых велічыняў у месяц (175 тысячаў рублёў). Рэальна за адну палатку плацяць па 10 у.а. (27 тысячаў рублёў) у дзень. Агулам аднаму гаспадару 6 палатак на 3 дні абыходзяцца амаль у паўмільёна рублёў. Натуральна, цэны на палатачны тавар ўжо папаўзлі ўверх ...

- Аплату ўвялі з 1 красавіка. Ужо сёння ў параўнанні з 31 сакавіка гародніна і садавіна ў нас падаражэлі, і будуць паступова даражэць і надалей, каб у пакупнікоў не было шоку. Агуркі каштавалі 8600, сёння ўжо па 9900, памідоры былі па 8500, сёння ўжо па 9 000, яблыкі былі па 3300, сёння па 3700. Апельсіны і бананы засталіся па ранейшым кошце, - распавяла прадавец адной з фруктовых палатак.

Але не ва ўсіх палатках назіраецца такая сітуацыя. Некаторыя прадпрымальнікі дамовіліся ні на капейку не падвышаць цэннік у надзеі на паблажку уладаў.

- Мы напісалі ліст у Менгарвыканкам пра тое, што арэнда ў нас самая высокая, і гандаль становіцца нерэнтабельным, - распавёў гаспадар 6-ці сталічных палатак. - Чыноўнікі паабяцалі нам у гэтым месяцы панізіць аплату на 20%. А як будзе далей - паглядзім. Пакуль мы не павялічвалі надбаўку на гародніну і садавіну. Але ўсё роўна беларускія памідоры і агуркі падаражэлі, таму што ўзнялі кошты агароднінныя фабрыкі ў сувязі з падвышаным попытам. А калі арэнда застанецца высокай, прыйдзецца ўзняць кошты яшчэ.

АФІЦЫЙНА

- На гэты момант выкупілі 270 пляцовак пад агароднінныя латкі. Бюджэт Менска ад продажу ў арэнду месцаў пад агароднінныя латкі атрымаў Br2, 5 млрд. Гэтую працу Менгарвыканкам будзе праводзіць і надалей. Любая пляцоўка будзе давацца толькі з аўкцыёну, - цытуе БелТА паведамленне намесніка старшыні гарвыканкама Алега Табанюхава на прэс-канферэнцыі ў Менгарвыканкаме.

- Менгарвыканкам зацвердзіў гранічныя максімальныя адпускныя і рознічныя кошты на беларускія бульбу, капусту, буракі, моркву і цыбулю ўраджаю 2009 года. Кошты будуць расці ў дапушчальных межах, - супакоіў намеснік старшыні камітэта эканомікі Менгарвыканкама - начальнік упраўлення коштавай палітыкі Іосіф Рачыцкі. - На імпартны тавар механізм апавяшчэння пра змену коштаў не прадугледжаны.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках