24 траўня 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Гэта самасцвярджэнне незаконнай улады»

3

Былы старшыня Вярхоўнага Савета, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады пракаментаваў заяву Курманбека Бакіева.

«Я думаю, што гэта проста спосаб самазахавання, што ён чалавек нібыта такі магутны, што будзе дзейнічаць інакш, самым агідным чынам. Дык ад яго ніхто нічога іншага і не чакае. І з ім пры такім падыходзе будуць дзейнічаць такім жа чынам.

У мяне такое ўражанне, што адбылося тое, што адбываецца, калі нізы трываць не могуць, а вярхі не могуць утаймаваць. Гэта вядомыя словы вядомага палітыка.

Я лічу, што трымаць такога чалавека абсалютна недапушчальна. У яго рукі ў крыві. Мне здаецца, што калі не лаяліся амерыканцы, прыехалі туды і патлумачылі, што будуць дапамагаць, і Расея дапамагае, дык якія тут могуць быць іншыя падыходы?

Ну, а тут мае месца свой пункт гледжання. Тут, я маю на ўвазе Лукашэнку, - самасцвярджэнне. Самасцвярджэнне сваёй незаконнай улады», -- сказаў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, што 21 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску Курманбек Бакіеў заявіў, што не пакідаў сваё прэзідэнцкае крэсла. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка, які прытуліў Бакіева, заявіў, што зрынуты дыктатар павінен удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Кыргызтане.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках