5 траўня 2024, Нядзеля, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя ў Кыргызстане: Страх спараджае нянавісць (Фота)

26

Урад Бакіева не быў гатовы да фінансавага крызісу, але збіраўся адкрыць агонь па мірным грамадзянам.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» супрацоўніца кіргіскай службы радыё «Свабода» Венера Джуматаева распавяла пра прычыны, якія выклікалі пратэсты ў Кыргызстане.

- Працэс росту незадаволенасці насельніцтва Кыргызстана ішоў даўно. Ад пачатку кіраўніцтва прэзідэнта Бакіева пачалі адбывацца нейкія незразумелыя, дзіўныя рэчы, якіх не было пры былым рэжыме. Напрыклад, вельмі вядомыя палітыкі, якія ўдзельнічалі ў так званай «цюльпанавай» рэвалюцыі 2005 года, былі забітыя пры таямнічых абставінах, застрэленыя на вуліцы. Некаторыя былі спаленыя ў сваіх аўтамабілях. І гэта ўсё адно за адным і выклікала страх сярод людзей. Адзін мой калега з Бішкека напісаў мне «Становіцца ўсё страшней жыць у Кыргызстане», а я напісала яму, што страх спараджае нянавісць, а ад яе да такіх з'яў, якія мы сёння назіраем, адзін крок.

Акрамя забойстваў вядомых палітыкаў чатыры журналісты былі забітыя, каля 20 журналістаў і палітыкаў папрасілі палітычнага прытулку на Захадзе. Яны абвясцілі, што цяпер вяртаюцца ў Кыргызстан.

У пачатку гэтага года кіргізскі ўрад апынуўся ў вельмі складаным становішчы і быў вымушаны пайсці на непапулярныя крокі - павысіць тарыфы на электраэнергію, на гарачую ваду, на чыстую ваду, прычым у разы. На электраэнергію цана была павышана ў 6 разоў. На ацяпленне – у два. І гэтак далей. Да таго ж, было сістэматычнае адключэнне электраэнергіі. Усё гэта нараджала вельмі многія пытанні. Чаму не адключалі раней, а зараз пастаянна адключаюць святло?

Таксама прэзідэнт Бакіеў ініцыяваў мінулай восенню канстытуцыйныя змены, дзе самая галоўная загадка і загваздка, якая выклікала вялікую незадаволенасць сярод насельніцтва, была ў тым, што ён прапаноўваў, што ў выпадку, калі прэзідэнт Кыргызстана не зможа выконваць свае абавязкі, то які-небудзь дзяржаўны савет, які пакуль што не існуе, павінен прызначаць яго пераемніка. Паводле Канстытуцыі, існуе адна структура ўраду, але фактычныя мы маем іншую структуру ўраду, якую Бакіеў зацвердзіў і стварыў. У тым ліку, прызначыўшы свайго сынаМаксіма Бакіева кіраўніком Цэнтральнага агенцтва па інвестыцыях, інавацыях і развіцці. І гэта цэнтральнае агенцтва, абрэвіятура якога па-руску гучала ЦАРЫ, забрала сабе ўсе механізмы кіравання Кіргіскай эканомікай. Усе грошы апынуліся ў гэтым фондзе...

- Вы казалі пра тое негатыўнае, што адбылося падчас кіравання Курманбека Бакіева. Як вы лічыце, ці адбыліся нейкія змены да лепшага за гэтыя пяць гадоў?

- Безумоўна, былі нейкія пазітыўныя моманты. Зараз эксперты ў эканоміцы гавораць аб тым, што заробкі ў краіне выраслі ў некалькі разоў. Калі да «цюльпанавай» рэвалюцыі сярэдняя зарплата была каля 30 даляраў, то зараз, згодна статыстыцы, каля 120 даляраў. Усе звяртаюць увагу на тое, што былі адрамантаваныя дарогі, пабудаваныя новыя дарогі, запрацавалі нейкія прадпрыемствы, якія стаялі. Паколькі Курманбек Бакіеў сам гаспадарнік, ён інжынер па адукацыі, ён больш займаўся гаспадаркай. Але нельга казаць аб вялікіх пераменах у эканоміцы. Большасць паказчыкаў былі звязаныя з інвестыцыямі. Самая галоўная галіна ў эканоміцы - золатарудная - распрацоўваецца канадскай кампаніяй, і калі раней толькі 13% акцый гэтага галоўнага залатога радовішча належалі Кыргызстану, то Бакіеў дамогся таго, што ўрад забраў сабе 33%.

- Падчас «рэвалюцыі цюльпанаў» Аскар Акаеў не ўжываў сілы, каб утрымаць уладу, магчыма таму, што яго загады проста б не выканалі, калі б ён такія аддаваў. Магчыма, ён не захацеў. Сённяшні ўрад загадаў страляць ва ўдзельнікаў пратэстаў. Чаму?

- Мы пасля той «цюльпанавай» рэвалюцыі некалькі разоў бралі інтэрв'ю ў Акаева і пыталіся, ці быў у яго план страляць ва ўдзельнікаў пратэстаў. Ён сказаў, што ў іх быў план, але ў яго не паднялася рука страляць у мірных людзей. Курманбек Бакіеў з самага пачатку, як прыйшоў да ўлады, абвесціў, што ён спартсмен, баксёр, умее страляць, і калі пратэстоўцы зноў захочуць захапіць «Белы дом», то ён не будзе ўцякаць, ён будзе страляць. Гэта сцэнар, як ён абяцаў, і паспрабаваў ажыццявіць, але гэты сцэнар не спрацаваў. Калі 20 тысяч штурмуюць ці проста стаяць на цэнтральнай плошчы і спрабуюць штурмаваць «Белы дом», а там каля сотні снайпераў, то ў тых таксама ёсць нейкая чалавечая сумленне. Такім чынам такі сцэнар у яго не спрацаваў...

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках