1 чэрвеня 2024, Субота, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын: Расеі не патрэбныя акцыі «Белтрансгаза»

58

Мы лічым, што мы і за 50% пераплацілі, - заявіў віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын у адказ на прапанову Лукашэнкі.

Віцэ-прэм'ер РФ Ігар Сечын не ўпэўнены ў эканамічнай мэтазгоднасці набыцця Расеяй кантрольнага пакета ў « Белтрансгазе», піша РБК.

«Зараз у «Газпрама» ёсць 50% «Белтрансгаза», ён заплаціў за іх 2,5 млрд дал., але вялікага эканамічнага сэнсу для «Газпрама» у гэтай інвестыцыі няма», - заявіў І. Сечын журналістам у Санкт-Пецярбургу.

«Таму цану за кантроль вельмі цяжка абмяркоўваць. Мы лічым, што і за 50% пераплацілі», - зазначыў І.Сечын.

Ён таксама дадаў, што пакуль ніякіх канкрэтных прапановаў ад беларускага боку не паступала. На думку віцэ-прэм'ера, далейшае вырашэнне гэтага пытання павінна быць звязанае з гарманізацыяй эканамічных рэжымаў краінаў-партнёраў.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая аддаць кантрольны пакет акцыяў «Белтрансгаза» ў выпадку, калі кошт на газ для Беларусі будзе роўны расейскаму.

«Вось калі расейцы скажуць, што будуць па ўнутраных коштах прадаваць газ у Беларусь - на роўных умовах і па ўнутрырасейскіх коштах, - мы не супраць, бярыце кантрольны пакет. Такім жа чынам і па нафтаперапрацоўчых заводах. Танная нафта - добрыя ўмовы, але не бясплатна», - падкрэсліў прэзідэнт і дадаў: «Мы не супраць, але за добрыя грошы».

Раней кіраўнік Мінэнерга Сяргей Шматко адзначаў, што з-за размеркавання доляў у «Белтрансгазе» па схеме 50х50 «былі праблемы з карпаратыўным кіраўніцтвам». «Перадача кантролю над прадпрыемствамі расейскаму боку можа абмяркоўвацца, але 51% не вырашае сутнасці праблемы», - сказаў С. Шматко.

Міністр нагадаў, што беларускі бок забіраў частку прыбытку «Белтрансгаза» і змяненне суадносінаў доляў не вырашыць пытанне, калі ўрад Беларусі будзе працягваць такія сістэмныя забіранні.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках