17 траўня 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у знак пратэсту супраць ператрусу

14

Ваўкавыскі актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віталь Гуляк вывесіў у акне сваёй кватэры нацыянальны сцяг, у знак пратэсту супраць праведзенага ў яго ў кватэры ператрусу.

Ператрус прайшоў 18 траўня, калі абшуквалі ўсіх, хто ўдзельнічае ў кампаніі «Гавары праўду!», паведамляе «Радыё Свабода».

Сам Віталь кажа, што гэта яго эмацыйная рэакцыя на ператрус і канфіскаваныя ў кватэры рэчы. Актывіст не раз звяртаўся да следчых і ў пракуратуру са скаргамі, але адказу да гэтага часу не атрымаў.

Праз некаторы час пасля вывешвання сцяга ў кватэру актывіста пастукалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным, запатрабавалі адкрыць, заяўляючы, што на апазіцыянера скардзяцца суседзі. Сцяг прыйшлося зняць, а на Віталя Гуляка склалі пратакол.

Віталь Гуляк - інвалід ДЦП другой групы з дзяцінства.

Акрамя кампутара, мабільнага тэлефона, газет, кніг, у яго канфіскавалі банкаўскую картку і «карту паляка».

Віталь Гуляк патрабаваў вярнуць банкаўскую картку, таму на яе ён атрымлівае пенсію па інваліднасці, і цяпер ён застаўся без сродкаў для існавання. Але і на гэта так і не атрымаў адказу. Па «карце паляка» Віталь выязджаў за мяжу на лячэнне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках