2 траўня 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бандарэнка абвясціў у турме галадоўку

4

Аб'яднаная грамадзянская партыя атрымала ліст ад Андрэя Бандарэнкі, асуджанага на сем гадоў пазбаўлення волі, які адбывае пакаранне ў выпраўленчай калоніі №2.

У сваім звароце былы прадпрымальнік і кандыдат у дэпутаты, сябра Нацыянальнага камітэта АГП Бандарэнка піша, што, «не маючы больш іншых магчымасцяў і вычарпаўшы ўсе аргументы, бачачы безвыходнасць сітуацыі, якая перарастае ў адкрытыя рэпрэсіі», ён прыняў рашэнне абвясціць галадоўку з 8.00 15 чэрвеня 2010 года, паведамляе сайт ucpb.org.

«Пачынаючы з верасня 2008 года пасля ўдзелу ў выбарчай кампаніі па выбарах у «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» РБ я зведаў цынічны пераслед з боку сілавых і фіскальных структураў Беларусі, які выліўся ў маё турэмнае зняволенне, - піша Андрэй Бандарэнка. - Усе спробы даказаць сваю невінаватасць і абсурднасць абвінавачвання ў судах Менска ні да чаго не прывялі.

Судовая сістэма, якая ідзе на повадзе ў Пракуратуры, абараняе выключна меркантыльныя інтарэсы прадстаўнікоў улады і не ў стане абараняць сваіх грамадзянаў. Такая сістэма ператварылася ў карны орган, які не мае нічога агульнага з правасуддзем.

На асабістым прыкладзе я адчуў, што дамагчыся ў Беларусі справядлівага суда немагчыма. Беларускія суды адкрыта парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзянаў, ігнаруюць дзейснае заканадаўства Беларусі, цалкам парушаюць міжнародныя прынцыпы прэзумпцыі невінаватасці, правы на абарону і свабоду грамадзянаў Беларусі.

З-за падобнага «справядлівага суда» я пазбаўлены свабоды за свае палітычныя погляды, а мая сям'я (бацька-пенсіянер, жонка ў дэкрэтным адпачынку і двухгадовая дачка Маша) апынуліся без сродкаў да існавання.

Апынуўшыся ў такіх умовах, я не маю намеру мірыцца з абуральнымі фактамі ганення і ўшчамлення маіх правоў і свабодаў.

Я патрабую:

1. Безумоўнай адмены антызаконнага і неабгрунтаванага прысуду.

2. Поўнага спынення крымінальнага пераследу.

3. Сустрэчы з прадстаўнікамі АГП і незалежных СМІ.

4. Сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых арганізацыяў».

Аб'яднаная грамадзянская партыя звяртаецца да ўсіх сваіх прыхільнікаў і неабыякавых людзей з просьбай выказаць падтрымку Андрэю Бандарэнку, напісаўшы ліст па адрасе: 213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, ВЧ-2, атр. 11.

А таксама выказаць сваё меркаванне пра тое, што адбываецца, начальніку калоніі А.А.Какуніну: 213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, ВЧ-2.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках