19 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшная аварыя пад Менскам: загінулі 6 чалавек (Відэа)

119

Аўтамабіль, у якім ехалі 6 чалавек, з'ехаў з МКАД і ўдарыцца аб асвятляльную мачту.

У выніку ДТЗ на Менскай кальцавой аўтадарозе загінулі 6 чалавек. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак у ДАІ МУС Беларусі.

«Легкавы аўтамабіль, у якім ехалі 6 чалавек, з'ехаў з МКАД, ударыўся аб асвятляльную мачту, усе загінулі», - паведамілі ў ДАІ.

Загінулымі з'яўляюцца грамадзяне Беларусі 1989 - 1991 гадоў нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца, які таксама загінуў, не справіўся з кіраваннем, паведамілі ў ДАІ.

Удар быў настолькі моцным, што машыну ў літаральным сэнсе разарвала на часткі. Шанцаў выжыць не было ні ў каго. У салоне машыны ў момант аварыі знаходзіліся чатыры дзяўчыны і два хлопцы.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках