4 траўня 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паднявольны ААЦ: карыстальнікаў змогуць праверыць па спецзапыту

13

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку не можа без наяўнасці падставаў праверыць, якія сайты наведваў той ці іншы карыстальнік.

Пра гэта паведаміў падчас online канферэнцыі на сайце БелТА начальнік аддзела цэнтра Аляксандр Горбач.

«У цяперашні час ААЦ па ўласнай ініцыятыве такія працы праводзіць не можа - усё робіцца ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, - сказаў Аляксандр Горбач. - Такога кшталту мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, у прыватнасці з законам аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, Крымінальна-працэсуальным кодэксам, і толькі пры наяўнасці падставаў для правядзення праверкі».

Прадстаўнік ААЦ таксама закрануў абмежаванні доступу. «Па-першае, ва ўказе №60 выразна прапісана, што абмежаванне доступу для фізічных асобаў будзе ажыццяўляцца выключна на добраахвотнай аснове, - патлумачыў ён. - Гэта значыць калі бацька хоча абмежаваць для свайго непаўнагадовага дзіцяці доступ на порнасайты і іншае, ён заказвае гэтую паслугу ў пастаўшчыка інтэрнэт-паслугаў». Што датычыць абавязковага абмежавання доступу, дык ён будзе ажыццяўляцца для дзяржаўных органаў і арганізацыяў, а таксама арганізацыяў адукацыі, культуры і інш. Для ўсіх астатніх юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізасобаў абмежаванне доступу будзе праводзіцца толькі на добраахвотных умовах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках