У ДТЗ пад Віцебскам загінуў расейскі дыпламат
20- 13.07.2010, 9:09
У аварыю трапіў дырэктар спецыяльных устаноў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Ён загінуў у ДТЗ у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Здарэнне адбылося яшчэ 27 чэрвеня, аднак аб ім афіцыйна нідзе не паведамлялася.
Па інфармацыі «Ежедневник», расейскі дыпламат 27 чэрвеня рухаўся на аўтамашыне «Мазды» па тэрыторыі Беларусі. У 00.10 недалёка ад вёскі Рыжычы Талачынскага раёна ён здзейсніў наезд на выбегшага на праезную частку лася. Машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні, а сам дыпламат быў дастаўлены ў бальніцу. Яго спрабавалі выратаваць, але не змаглі.
Па дадзеных МУС, пацярпелы памёр 6 ліпеня, аб чым было праінфармаванае расейскае пасольства.