У Баранавічах на жніво адправяць выпускнікоў вучылішчаў
19- 15.07.2010, 12:18
У рэгіёнах па-савецку вырашаюць праблему кадраў падчас жніва.
У Баранавіцкім раёне мяркуецца прыцягнуць да працы ў полі выпускнікоў і практыкантаў з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Як перадае «Еўрарадыё», падчас уборачнай пары яшчэ 180 чалавек будуць накіраваныя ў калгасы з прадпрыемстваў. Каб сабраць ураджай раёна, трэба 850 механізатараў, з іх 304 - камбайнераў, а менавіта іх і бракуе.