26 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрыроды: Беларуская АЭС падабаецца ўсім

10

Беларусь скончыла кансультацыі па падрыхтаванай беларускім бокам справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай атамнай электрастанцыі.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заявілі, што эксперты розных краінаў, якія прынялі ўдзел у кансультацыях, задаволеныя узроўнем інфармацыі, пададзенай Беларуссю, і падкрэслілі, што вострых пытанняў падчас гэтых кансультацыяў не ўзнікла, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак міністэрства, Беларусь праводзіла кансультацыі па бяспецы АЭС з Латвіяй, Літвой, Украінай, Аўстрыяй і Польшчай.

Варта нагадаць, што ўдзельнікі грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекта будаўніцтва АЭС у Беларусі яшчэ ў сакавіку падалі свае ацэнкі праекта пабудовы АЭС, галоўная з якіх гучыць наступным чынам: «камісія прыйшла да высновы аб непрыманні праекта з эканамічных, тэхнічных, экалагічных, юрыдычных і іншых прычынаў. Абгрунтаванне інвестыцыяў праведзенае неаб'ектыўна, матэрыялы справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС не ўтрымліваюць у сапраўднасці незалежнай ацэнкі ўздзеяння, а, фактычна, з'яўляюцца некрытычным выкладаннем рэкламных матэрыялаў расейскай атамнай прамысловасці».

А ў Літве дзесяткі тысячаў чалавек паставілі свае подпісы пад пэтыцыяй супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Крытыку выказвалі таксама ўлады практычных ўсіх суседніх з Беларуссю дзяржаваў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках