Жыхар Берасця размаўляе з уладай мовай платоў (Фота)
24- 26.07.2010, 9:22
Даволі незвычайным спосабам вырашыў выказаць свой крытычны погляд адносна існуючых у краіне і горадзе парадкаў жыхар Берасця.
Уласную хату па вуліцы Ясеніна ў раёне Вычулкі ён ператварыў у мясцовую славутасць, пішуць «Беларускія навіны».
На плоце і сценах гаража мужчына размясціў своеасаблівыя палітычныя лозунгі, свае разважанні пра ўладу, народ, карупцыю і нават зварот да Лукашэнкі.
Супрацоўнікі міліцыі сарвалі не так даўно шмат якія творы жыхара Берасця. Аднак «публіцыст» не страціў надзею і аднавіў усе свае плакаты, больш за тое — стаў «паляпшаць» суседні плот.
Цікава, што зусім недалёка ад «плата, які прамаўляе» знаходзяцца дамы старшыні Нацбанка Пятра Пракаповіча і кіраўніка Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара.





