20 красавiка 2024, Субота, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП разагнаў акцыю ў Дзень Незалежнасці ў Менску (Фота)

25

Апазіцыянеры мелі намер ускласці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу.

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Аляксей Шэін, затрыманым у Менску чатыром удзельнікам акцыі з нагоды 20-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі ставіцца ў віну дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП).

Актывісты апазіцыі мелі намер ускласці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу, а таксама прачытаць вершы паэтаў каля іх статуяў.

На плошчы Якуба Коласа, дзе распачалася акцыя, сабраліся каля 30 чалавек. Пасля таго як удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка, да іх падышлі пяць супрацоўнікаў міліцыі і папярэдзілі аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Актывісты вымушаныя былі сысці з плошчы, аднак міліцыя не дала ім магчымасці дабрацца да наступнага пункту акцыі — помніка Янку Купалу ў аднайменным менскім парку.

На выхадзе з плошчы Якуба Коласа супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі затрымаць намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Костусева, але тыя, хто сабраўся, перашкодзілі ім гэта зрабіць. Праз хвіліну супрацоўнікі міліцыі з ужываннем сілы затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі, у тым ліку лідэра руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і актывістаў апазіцыі Мікалая Дземідзенку, Андрэя Кіма і Кацярыну Давыдзік. Іх запіхалі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў Савецкае РУУС. Позна ўвечары іх перавезлі ў турму на вуліцы Акрэсціна. Суды пройдуць 28 ліпеня. Затрыманым перададзеныя вада і лекі.

Фота - «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках