Ратамку затапіла: пацярпелі 300 коней, спартоўцы і гледачы (Фота)
8- 5.07.2010, 9:21
У Ратамцы ў выніку чарговага ліўня затапіла палі для спаборніцтваў па конным спорце.
У выніку першынства Беларусі па трохбор'і было адмененае, а каля 300 галоў коней пазбавіліся магчымасці свабоднага перасоўвання па-за межамі стайняў.
Як паведамляе чытач партала interfax.by, які даслаў у рэдакцыю фатаграфіі палёў для правядзення спаборніцтваў, дрэнажная сістэма, якую збудавалі на частцы палёў, не спраўляецца з нагрузкай. А з другой часткі тэрыторыі, дзе дрэнажную сістэму не рабілі, вада сыходзіць значна хутчэй.
У такім стане, сцвярджаюць працаўнікі коннага клуба «Ратамка», палі знаходзяцца ўжо тры гады.
«Кожны раз пасля дажджоў у поле выехаць немагчыма – даводзіцца працаваць выключна ў крытым манежы, - распавёў адзін з працаўнікоў цэнтра. – Хаця на будаўніцтва гэтых палёў былі выдаткаваныя проста велізарныя грошы».

