13 чэрвеня 2026, Субота, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэчка можа падаражэць у 1,5-2 разы

16

Павышэнне цэнаў тлумачыцца рэзкім ростам кошту грэчневай крупы ў Расеі.

Рознічныя кошты на імпартную грэчневую крупу новага ўраджаю ў Беларусі могуць вырасці ў 1,5-2 разы, заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнікі кампаній-пастаўшчыкоў крупяной прадукцыі.

«Грэчка будзе, але па высокім кошце», - паведамілі спецыялісты ТДА «Ракан - Крупяной Дом».

Павышэнне цэнаў удзельнікі рынку тлумачаць рэзкім ростам кошту грэчневай крупы ў Расеі - адтуль ажыццяўляецца асноўны аб'ём яе паставак у Беларусь. Нізкія запасы і неспрыяльныя прагнозы па ўраджаі гэтай культуры ў 2010 годзе з-за анамальнай спёкі і засухі прывялі да таго, што цэны на грэчневую крупу там выраслі ўтрая. Той жа трэнд характэрны і для іншага магчымага экспарцёра грэчкі - Украіны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках