2 траўня 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку не змаглі развесяліць нават рэзідэнты Comedy Club (Фота)

42

Культурную праграму нефармальнага саміту АДКБ, які прайшоў у Арменіі, разнастаілі артысты з вядомага шоў.

Па завяршэнні нарады, на якой лідэры пяці краін абмеркавалі надзённыя пытанні і праблемы АДКБ, госці правялі вечар у фешанебельным гасцінічным комплексе «Арснакар» на беразе возера Севан.

Акрамя выдатнага пачастунку госці Арменіі змаглі атрымаць асалоду і ад выдатнага канцэрту. Як атрымалася высветліць Life News, удзельнікамі гэтага вечара сталі зоркі Comedy Club.

Адчуванне свята і добры настрой для прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, кіраўніка Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Аляксандра Лукашэнкі і ўласна для гаспадара саміту Сержа Саргсяна стваралі Гарык Марцірасян, Цімур Батрутдзінаў, дуэт Рома і Лёша, а таксама Гаўр і Алег.

Крыніца Life News у Крамлі пацвердзіла, што рэзідэнты Comedy Club сапраўды забаўлялі высокапастаўленых гасцей саміту АДКБ сваімі жартамі. Крыніца падкрэсліла, што выступленне было арганізавана прымаючым бокам і прызначалася для ўсіх пяці прэзідэнтаў, якія прыехалі на нефармальны саміт.

- Арганізатары палічылі, што прадстаўленне артыстаў Comedy Club будзе актуальным на нефармальным саміце, - растлумачыў суразмоўца Life News.

Сапраўды, Comedy Club папулярныя не толькі ў Расеі, але і на ўсёй тэрыторыі СНД. Да таго ж, ведаючы неверагоднае пачуццё гумару зорак Comedy і асабліва тонкае разуменне нацыянальнага пытання, можна смела сказаць, што ніхто з запрошаных кіраўнікоў пяці дзяржаў, не апынуўся ў гэты вечар у няёмкім становішчы.

Вось толькі мяркуючы па фотаздымках, якія з'явіліся ў прэсе, з Ерэванскага саміту АДКБ нават рэзідэнтам Comedу Club усё ж не ўдалося развесяліць Аляксандра Лукашэнку, які выглядаў на гэтым свяце жыцця ізгоем, адзначае udf.by.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках