13 чэрвеня 2026, Субота, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны рахунак царквы «Новае жыццё» ў банку

4

Свае дзеянні супрацоўнікі банка матывавалі патрабаваннямі Гаспадарчага суда Менска.

Як паведаміў БелаПАН юрыст менскай царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб'яднання супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Луканін, арыштаваны банкаўскі рахунак царквы.

Пра гэта стала вядома 31 жніўня, калі бухгалтар супольнасці звярнулася ў Кастрычніцкае аддзяленне «Белінвестбанка» Менска для правядзення банкаўскіх аперацыяў.

Па словах юрыста, да моманту арышту рахунку на ім знаходзілася 935 тысячаў рублёў, якія на падставе патрабаванняў суда былі спісаныя, а рахунак супольнасці заблакаваны. Такім чынам, любыя грошы, якія з сённяшняга дня будуць прыходзіць на рахунак царквы, паступяць у распараджэнне Гаспадарчага суда Менска.

Як адзначыў Луканін, арышт рахунку не стаў нечаканасцю для вернікаў. «Пачалося выкананне раней прынятых судовых рашэнняў», — дадаў ён.

Юрыст падкрэсліў, што лічыць падобныя дзеянні «незаконнымі, паколькі дзяржава забірае асабістыя ахвяраванні вернікаў, якія маглі б пайсці на мэты духоўнага адраджэння беларускага грамадства».

Згодна з рашэннямі Гаспадарчага суда Менска ад 26 лютага і 27 ліпеня царква «Новае жыццё» павінна выплаціць дзяржаве два штрафы на агульную суму 257,75 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за забруджванне тэрыторыі супольнасці нафтапрадуктамі.

Вернікі царквы лічаць гэтыя рашэнні незаконнымі і 8 жніўня прынялі рашэнне адмовіцца ад выплаты штрафаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках