27 красавiка 2024, Субота, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяцёра затрыманых за напад на амбасаду РФ вызваленыя

3

Шэсць чалавек працягваюць утрымлівацца ў зняволенні.

Пяцёх падазраваных, затрыманых 3 верасня, па справе аб нападзе на расейскую амбасаду ў Менску адпусцілі на волю з турмы на Акрэсціна ў нядзелю, перадае «Радыё Рацыя».

12 верасня са следчага ізалятара выйшлі Антон Лапцёнак, Ігар Багачак, Сяргей Слюсар, Валерыя Хоціна і Аляксей Жынгероўскі. Нікому з арыштаваных ніякіх абвінавачванняў не прад'яўлялі.

Сярод тых, хто зараз знаходзіцца ў ізалятары - эколаг Уладзімір Валодзін, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Таццяна Семянішчава, Аляксандр Бугаёў і сябра арганізацыі «Правы альянс» Ігар Чапіга. Яго паплечнік, лідэр арганізацыі Юры Карэтнікаў чакае вызвалення Ігара ў аўторак:

«Чапігу працягнулі ўтрыманне яшчэ на трое сутак, яшчэ на 72 гадзіны. Павінны былі выпусціць у суботу ўвечары. З майго досведу, яны могуць весці адлік з моманту ператрусу, ці з моманту, калі нешта прад'явяць. Гэтае вызваленне можа быць у пяць гадзінаў, нават пазней», - паведаміў Юры Карэтнікаў.

Ігар Чапіга быў затрыманы ў сваёй кватэры 8 верасня. 10 верасня ў актывіста быў дзень нараджэння, які давялося сустрэць у турме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках