10 траўня 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваных у нападзе на амбасаду РФ пакінуць у турме яшчэ на 3 дні

5

Сем анархістаў, якія 3 верасня былі затрыманыя па падазрэнні ў арганізацыі нападу на амбасаду РФ у Менску, застаюцца за кратамі.

6 верасня каля 17:00 бацькам затрыманых паведамілі, што маладых людзей будуць трымаць за кратамі яшчэ тры дні - да вечара 9 верасня.

На якой стадыі зараз знаходзіцца расследаванне справы і ў сувязі з чым быў падоўжаны тэрмін затрымання, бацькам не ўдакладнілі, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, на наступны дзень пасля таго, як анархісцкая арганізацыя «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказнасць за падпал «кактэйлямі Молатава» амбасадаўскага аўтамабіля ля расейскай амбасады ў Менску, за кратамі апынуліся сямёра сацыяльных актывістаў з Менска, Бабруйска і Наваполацка: Валерыя Хоціна, Сяргей Слюсар, Ігар Багачак, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгероўскі, Аляксандр Францкевіч, Антон Лапцёнак.

Паводле словаў іх сяброў, некаторыя з затрыманых 30 жніўня падчас здзяйснення нападу на амбасаду Расеі знаходзіліся па-за межамі беларускай сталіцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках