25 красавiка 2024, Чацвер, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Група Limp Bizkit не сабрала «Менск-Арэну»

25

Прычынай, хутчэй за ўсё, стала «зорная» перагружанасць канцэртнага графіка сталіцы.

Канцэрт пераносіцца ў Палац спорту. Дата і час засталіся ранейшымі - 5 кастрычніка, 19:00. Квіткі, набытыя ў «Менск-Арэну», застаюцца сапраўднымі, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Прычынай, хутчэй за ўсё, стала «зорная» перагружанасць канцэртнага графіка сталіцы. Нагадаем, што акрамя нядаўняга канцэрта Стынга менчукі змогуць у бліжэйшы час папрысутнічаць таксама на выступах Джо Кокера, Хасэ Карэраса і Гару.

Арганізатары канцэрта Limp Bizkit кажуць, што скасаваць канцэрт немагчыма: прададзена пэўная колькасць квіткоў, прыхільнікі гурта чакаюць прыезду Limp Bizkit ў Менск, у гастрольным графіку калектыву зацверджаны канцэрт у Беларусі.

Таму ў сітуацыі, якая склалася было вырашана перанесці канцэрт на меншую пляцоўку, чым планавалася першапачаткова.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках