4 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе акцыя супраць будаўніцтва беларускай АЭС

6

Мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадзянаў да праблемы будаўніцтва атамных электрастанцыяў у Беларусі.

Арганізатары мерапрыемства, якое пройдзе 29 верасня - міжнародны рух «Навукоўцы за бяз`ядзерны свет», беларуская грамадская арганізацыя «Экасфера» і літоўская экалагічная арганізацыя «Атгая», перадае БелаПАН.

Арганізатары акцыі лічаць непрымальным будаўніцтва новых АЭС у краінах Балтыі і Беларусі з-за высокага ўзроўню экалагічных рызыкаў гэтых аб'ектаў.

«Практычна кожны год у розных краінах свету адбываюцца лакальныя аварыі на атамных аб'ектах. Не абыходзіцца без ахвяраў і шкоды. Будаўніцтва новых атамных аб'ектаў у Літве і Беларусі, у прыватнасці, можа нанесці непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю і здароўю грамадзянаў гэтых краінаў, а таксама стацца катастрафічнай ў сваіх наступствах», - кажацца ў прэс-рэлізе.

На працягу кастрычніка ў Вільні будуць праводзіцца розныя акцыі з мэтай супрацьдзеяння будаўніцтве АЭС у рэгіёне, а таксама прыцягнення грамадскай думкі да гэтай праблематыкі.

Нагадаем, у Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю прыкладна 2,4 тыс. МВт. Увод першага энергаблока чакаецца ў 2016 годзе, другога - у 2018 годзе. Літва ў сувязі з эканамічным крызісам перанесла тэрмін пачатку эксплуатацыі сваёй АЭС, адсунуўшы яго да 2018-2020 года. Акрамя таго, у рэгіёне будуецца Балтыйская АЭС у Калінінградскай вобласці (Расея).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках